Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінская армія і сэпаратысты абвінавачваюць адно аднаго ў парушэньні перамір'я


Сэпаратысты самаабвешчанай ДНР «нарошчваюць сілы» ў гарадах Стаханаў, Алчэўск і Першамайск, паведаміў у нядзелю кіраўнік армейскага прэс-цэнтра ў Данбасе Андрэй Лысенка. Паводле яго слоў, так званая ДНР працягвае рыхтаваць свае ўзброеныя сілы на палігонах і вядзе актыўную паветраную разведку, пра гэта інфармуе «Інтэрфакс».

Бакі канфлікту працягваюць абвінавачваць адно аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня вагню. У ноч на 22 сакавіка сэпаратысты выкарыстоўвалі стралковую зброю, мінамёты, гранатамёты і бранятэхніку ўздоўж усёй лініі разьмежаваньня. Удары наносіліся па пазыцыях украінскай арміі ў Аўдзееўцы, Краснагораўцы, Вопытным і ў іншых кропках, адзначыў кіраўнік прэс-цэнтру спэцапэрацыі.

Узброеныя сэпаратысты таксама паведамляюць аб парушэньні перамір’я ўкраінскай арміяй. У ДНР сьцьвярджаюць, у апошнія суткі ўкраінскія войскі абстрэльвалі як пазыцыі сэпаратыстаў, так і населеныя пункты. Данецкае агенцтва навін, са спасылкай на ваеннае камандаваньне так званай ДНР, паведаміла, што ў першай палове дня нядзелі быў нанесены авіяўдар па будынку чыгуначнага вакзалу ў Данецку.

XS
SM
MD
LG