Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы дасылаюць тушонку і абутак прарасейскім баевікам на Данбасе


Аляксей Мільчакоў, прарасейскі сэпаратыст

Аляксей Мільчакоў, прарасейскі сэпаратыст

Адзін з кіраўнікоў сэпаратысцкіх узброеных фармаваньняў на Данбасе пецербуржац Аляксей Мільчакоў, распавёў, што баевікам самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік ідзе гуманітарная дапамога зь Беларусі.

24-гадовы Мільчакоў, былы фанат піцерскага «Зэніту», якога цяпер у Расеі называюць нэанацыстам, кіруе ў так званай ЛНР дывэрсійна-штурмавой групай. Украінцы лічаць яго адным з самых небясьпечных расейскіх тэрарыстаў на Данбасе.

22 сакавіка Мільчакоў быў удзельнікам Міжнароднага расейскага кансэрватыўнага форуму ў Санкт-Пецярбурзе, які сабраў прадстаўінкоў праварадыкальных арганізацый і поглядаў з усяго сьвету.

Мільчакоў распавёў, што асабіста ведае чалавек 20 беларускіх добраахвотнікаў. Называць дэталі Мільчакоў адмовіўся, бо «пазыцыя беларускага ўраду па дадзеным пытаньні нявызначаная і незразумелая».

Апроч таго, па словах Мільчакова, у так званыя ДНР і ЛНР трапляе адчувальная гуманітарная дапамога зь Беларусі, у тым ліку адзеньне і абутак беларускай вытворчасьці. Прывозяць яго добраахвотнікі і прыватныя прадпрымальнікі.

«Беларуская тушонка ратуе. Якасныя беларускія прадукты — гэта прыярытэт. Мне, як камандзіру групы, калі прапануюць на выбар беларускія ці расейскія тавары, я, вядома, вазьму беларускія», — тлумачыць Мільчакоў.

Сярод беларускіх добраахвотнікаў, па словах Мільчакова, ёсьць былыя кадравыя вайскоўцы, і тыя, хто толькі на вайне навучыўся трымаць аўтамат. Ён «моцна сумняецца», што ў Беларусі ёсьць арганізацыі ці асобы, якія замаюцца вярбоўкай беларусаў у шэрагі ДНР і ЛНР.

«Калі б была прафэсійная вярбоўка, то нашмат больш было асабістага складу зь Беларусі», — кажа Аляксей Мільчакоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG