Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава заваявала Вялікі крышталёвы глёбус


Дар'я Домрачава

Дар'я Домрачава

Па выніках апошняга ў сэзоне біятлённага мас-старту ў расейскім Ханты-Мансійску Дар’я Домрачава заваявала галоўны прыз страляючых лыжнікаў — Вялікі крышталёвы глёбус.

Хоць на фініш беларуска прыйшла чацьвёртай, але яна на дзевяць пазыцый апярэдзіла сваю галоўную суперніцу — фінку Кайсу Макарайнэн.

Пытаньне — у каго нэрвы будуць мацнейшыя — захоўвалася літаральна да апошняга старта. Разрыў паміж канкурэнткамі быў неістотны і кожная асечка магла стаць вырашальнай. Але сёньня Макарайнэн надзвычай дрэнна страляла і, ня гледзячы на два штрафныя кругі Дамрачавай, адказала яшчэ горшай стралковай падрыхтоўкай.

Такім чынам, у калекцыі трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай зьявілася вяршыня, якая дагэтуль біятляністцы ніяк не скаралася — Вялікі крышталёвы глёбус.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG