Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

22 сакавіка шэраг украінскіх СМІ паведамілі пра гібель малодшага сына экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча-малодшага. Паведамляецца, што сьмерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку на возеры Байкал у Расеі.

Партал «Обозреватель.ua» у якасьці адной з вэрсій здарэньня піша пра тое, што Януковіч патануў падчас рыбалкі. Паводле іншых мэдыяў, ён рыхтаваўся да ралійных спаборніцтвах у адным з пасёлкаў блізу Байкала, а ягоны джып патануў падчас пераправы.

Паводле сайту Lenta.ru, факт здарэньня, не называючы імёнаў пацярпелых і загінулых, пацвярджае ўпраўленьне МНС Расеі па Іркуцкай вобласьці. У ведамстве заявілі, што да гібелі чалавека на Байкале прывяло «найгрубейшае парушэньне патрабаваньняў бясьпекі».

Паводле зьвестак ведамства, у пятніцу 20 сакавіка у раёне паўночнага ускрайку выспы Альхон пад лёд праваліўся аўтамабіль Volkswagen з кіроўцам і пяцьцю пасажырамі. Экіпаж пазадарожніка, праігнараваўшы патрабаваньне забараняльных інфармацыйных знакаў, выехаў на лёд, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў. Неўзабаве машына правалілася ў расколіну. У МНС дадалі, што глыбіня возера ў гэтым месцы дасягае 20 мэтраў.

Пры гэтым удакладняецца, што пяць пасажыраў здолелі пакінуць тонучы аўтамабіль, а кіроўца пайшоў на дно разам з машынай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG