Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Воклічамі «Слава Ўкраіне» віталі кіеўскіх артыстаў на фэстывалі ў Магілёве ФОТА


Пастаноўку паводле п’есы Бэртольда Брэхта паказалі 21 сакавіка ў канцэртнай залі «Магілёў»
Пастаноўку паводле п’есы Бэртольда Брэхта паказалі 21 сакавіка ў канцэртнай залі «Магілёў»

Воклічамі «Слава Ўкраіне» ды працяглымі авацыямі віталі магілёўцы спэктакаль кіеўскіх актораў «Кураж» на міжнародным моладзевым тэатральным форуме «Март-кантакт». Пастаноўку паводле п’есы Бэртольда Брэхта паказалі ў першы дзень фэстывалю ў канцэртнай залі «Магілёў». Пабачыць яе прыйшло блізу чатырохсот чалавек.

«Гэта пастаноўка паводле п’есы Бэртольда Брэхта „Матухна Кураж і яе дзеці“. П’еса антываенная. Яна пра тое як жанчына ідзе праз вайну, жыве з вайны. Вайна ёсьць сэнсам яе жыцьця, каб пракарміць сваіх дзяцей. На гэтым шляху яна губляе ўсё сваю сям’ю, сваіх дзяцей. Здаецца, губляе сэнс свайго існаваньня, але працягвае ісьці далей», апавёў «Свабодзе» пра спэктакаль перад яго пачаткам рэжысэр-пастаноўшчык Аляксей Склярэнка.

Спэктакаль паставілі за год да трагічных падзеяў ва Ўкраіне выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту тэатру, кіно і тэлебачаньня імя Карпенка-Карога. У ім няма ніводнага слова. Ён на мове плястыкі цела.

Магілёўцы вітаюць кіеўскіх актораў
Магілёўцы вітаюць кіеўскіх актораў

Інтэрвію з Аляксеем Склярэнкам пазьней на Свабодзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG