Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чалавекам году» ва Ўкраіне прызнаная Даля Грыбаўскайце


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце атрымала агульнанацыянальную прэмію Ўкраіны «Чалавек году».

Як паведамляюць украінскія мэдыі, узнагарода прысвоеная кіраўніцы Літвы Вышэйшай акадэмічнай радай Украіны.

Удакладняецца, што Даля Грыбаўскайце ўганараваная найперш за адстойваньне інтарэсаў Украіны на вышэйшым міжнародным узроўні і пасьлядоўную крытыку Расеі, якая спачатку анэксавала Крым, а потым распачала ваенныя дзеяньні ў Данбасе.

Цягам усяго часу спадарыня Грыбаўскайце актыўна падтрымлівае эўрапейскі вэктар руху Ўкраіны і выступае за тэрытарыяльную цаласнасьць дяржавы.

Прэмію «Чалавек году» прэзыдэнту Літвы ўручыў першы кіраўнік незалежнай Украіны Леанід Краўчук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG