Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр музыка Генадзь Старыкаў


Генадзь Старыкаў. Фота з Фэйсбуку музыкі
Генадзь Старыкаў. Фота з Фэйсбуку музыкі

Вядомы беларускі музыка Генадзь Старыкаў пайшоў з жыцьця 20 сакавіка ва ўзросьце 65 гадоў, паведамляе Tuzin.fm са спасылкай на сябра музыкі Сяргея Занімонца.

На пачатку лютага Сяргея Старыкава шпіталізавалі з прычынаў хваробы мэрца, а таксама распачалі лекаваньне лёгкіх. Паводле папярэдне названай прычыны, сьмерць музыкі выклікаў ацёк лёгкіх.

Мяркуецца, што разьвітаньне пройдзе 22 сакавіка.

Генадзь Старыкаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Менску. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, скончыў Менскую музычны вучэльню па клясе клясычнай гітары і дырыжаваньня ў 1984 годзе. Пачаў выступаць у складзе менскіх біт-гуртоў зь сярэдзіны 60-х. Граў у гурце «2 + 2», «Альгарытмы», «Чарадзеі», «Факіры», «Чары». У 1978 годзе быў запрошаны ў склад ВІА «Верасы», у 1982-1983 гадах зьяўляўся ўдзельнікам ансамбля «Тоніка», у 1987-1990 - гітарыст аркестра Менскага цырку. У 1995 годзе заснаваў «Стар-клюб» - нефармальнае аб'яднаньне музыкаў і аматараў блюзу, ладзіў фэстываль «Блюз жыве ў Менску».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG