Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст: Фраза міліцыянта аб аўтазаку, як пра месца дагляду, сталася шокам. Раю ім самім прайсці гэту працэдуру


Начальнік адзьдзелу масавых мерапрыемстваў Міністэрства ўнутраных спраў, палкоўнік міліцыі Уладзімер Станілевіч заклікаў футбольных заяўзятараў ня думаць, што «праходзіце прыніжальную працэдуру», калі супрацоўнікі міліцыі перад матчам зьмяшчаюць іх у аўтазакі.

«Аўтазак — гэта не аўтазак, а памяшканьне, у якім вас даглядаюць», заявіў міліцэйскі чыноўнік падчас сходу ў Доме футбола з удзелам прадстаўнікоў Беларускай фэдэрацыі футбола і футбольных клубаў. Гэтак ён пракамэнтаваў сытуацыі з пропускам заўзятараў на стадыён праз аўтазак, якія мелі месца ў мінулым сэзоне, паведамляе «Прэсбол».

Журналіст выданьня Віктар Казюлін у праграме «Прэсбол-ТБ» на гэта адказаў, што быў шакаваны падобнай заявай: «Для мяне фраза высокага міліцэйскага чыноўніка аб аўтазаку, як проста аб месцы дагляду, сталася шокам. Хацеў бы параіць людзям, якія кідаюць такія словы, калі-небудзь выбрацца на футбол у якасьці заўзятара, і, начапіўшы на шыю шалік „Дынама“ ці БАТЭ, прайсьці працэдуру дагляду ў аўтазаку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG