Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 23 сакавіка: прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты»


Кніга Сяргея Навумчыка "Дзевяноста чацьверты". Сакавік 2015.

Кніга Сяргея Навумчыка "Дзевяноста чацьверты". Сакавік 2015.

Афіша:

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты» пройдзе ў сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 18-й гадзіне.

На сцэне менскага Палацу дзяцей і моладзі «Золак» (Партызанскі пр-т, 146) пройдзе II Міжнародны фэстываль-конкурс дзіцячай творчасьці «Беларускія ўзоры» ў межах Міжнароднага праекту «Салют талентаў». Уваход вольны. Пачатак а 12 гадзіне.

Нацыянальны гістарычны музэй ў гэтым дзень далучаецца да міжнароднай твітэр-акцыі MuseumWeek-2015.

Кожны дзень цягам тыдня карыстальнікі сацыяльных сетак будуць даведвацца пра невядомыя факты з дзейнасьці музэяў і дзяліцца ўласнымі ўражаньнямі, выкарыстоўваючы хэштэгі.

У Нью-Ёрку, ЗША, распачынаецца трэці раўнд міжурадавых перамоваў па падрыхтоўцы да пасяджэньня Генэральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню. Удзел у перамовах прыме беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» пройдзе вечарына «Маё эўрапейскае дзяцінства». Удзельнічаюць пісьменнікі Ірэна Доўскава (Чэхія) і Ўладзімір Арлоў (Беларусь), а таксама перакладчыкі Вераніка Бяльковіч і Сяргей Сматрычэнка. Пачатак а 18-й гадзіне.


Гэты дзень у гісторыі:

1793 – Сэнат Расейскай імпэрыі выдаў указ пра стварэньне Менскай губэрні.

1933 – Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Рэйхстагу Нямеччыны.

1983 – прэзыдэнт Рональд Рэйган выступіў з гэтак званай Стратэгічнай абароннай ініцыятывай – доўгатэрміновай праграмай навукова-дасьледчых і канструктарскіх працаў. Асноўнай мэтай ініцыятывы зьяўлялася стварэньне навукова-тэхнічнага падмурку для распрацоўкі шырокамаштабнай сыстэмы супрацьракетнай абароны з элемэнтамі касьмічнага базаваньня. Праграма выглядала настолькі неверагоднай, што сродкі масавай інфармацыі (з падачы сэнатара Эдварда Кенэдзі) ахрысьцілі яе праграмай «Зорных войнаў», паводле назову вядомага фантастычнага кінапраекту рэжысэра Джорджа Лукаса.

1991 – у Менску пачаўся II зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

Зянон Пазьняк, 1991

Зянон Пазьняк, 1991



2006 – удзельнікі намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары прэзыдэнта. Лягер узьнік пасьля сфальшаваных выбараў 19 сакавіка 2006 году.

2009 – Менскі міжгарнізонны вайсковы суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франка Вячоркі. Вячорку тады прымусова адвезьлі ў ваенкамат, там зьбілі, надзелі кайданкі і адвезьлі ў вайсковую частку. Уражаньні ад службы паслужылі салдату пазьней для напісаньня сцэнару фільма «Жыве Беларусь!».

Гэты дзень у памяці:

1865 – нарадзіўся Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (Стары Ўлас), паэт, пісьменьнік, зьбіральнік беларускага фальклёру.

1906 – нарадзіўся Ісак Любан, беларускі кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы!»

1942 – памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, навуковец, выдавец

1948 – нарадзіўся Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст

1978 – памёр Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыжор, грамадзкі дзяяч, у часы Заходняй Беларусі – сакратар Таварыства беларускай школы.

Цытата:

«Першыя прэзыдэнцкія выбары былі ня столькі супрацьстаяньнем асобаў, колькі супрацьстаяньнем нацыянальнага адраджэньня і праімпэрскіх, прарасейскіх сілаў. Прычым – супрацьстаяньнем няроўным».

Сяргей Навумчык,

з кнігі «Дзевяноста чацьвёрты»

XS
SM
MD
LG