Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Узбэкістану зьнеслі статую савецкага салдата


Статуя савецкаму салдату ў Эстоніі
Статуя савецкаму салдату ў Эстоніі

Улады Узбэкістану зьнеслі статую савецкага салдата ў горадзе Ангрэн.

Помнік з памятным надпісам «Вечная слава воінам-ангрэнцам, якія загінулі ў баях за незалежнасьць нашай Радзімы», быў усталяваны ў 1967 годзе. Мэмарыял у апошнія гады быў у жаласным стане: у статуі салдата былі адбітыя некаторыя часткі, аблезла фарба.

Прадстаўнікі адміністрацыі Ангрэну паведамілі Радыё Свабода, што 10-мэтровы помнік быў дэмантаваны ў адпаведнасьці з плянамі рэканструкцыі гораду.

Ва Ўзбэкістане і некаторых іншых былых рэспубліках Савецкага Саюза, якія страцілі каля 27 мільёнаў чалавек у вайне, існуе незадаволенасьць залішне высокай цэной, заплачанай за перамогу. Раней прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў раскрытыкаваў савецкі ўрад, заявіўшы, што ён дарма ахвяраваў жыцьцямі тысячаў узбэкаў і што ягоная краіна яшчэ не акрыяла ад страт.

У 1990-х гадах Карымаў зьмяніў назву Дня перамогі: 9 траўня стала Днём памяці, і афіцыйныя СМІ перасталі выкарыстоўваць тэрмін «Вялікая Айчынная вайна».​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG