Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 сакавіка: дзень народзінаў Багушэвіча


Францішак Багушэвіч

Францішак Багушэвіч

Падзеі і даты новага дня.

Афіша:

Менск — Адкрыцьцё фэстывалю эўрапейскай прозы «Эўрапіяна» з кнігарняй Логвінаў, у якім бяруць удзел пісьменьнікі і перакладчыкі зь Беларусі, Чэхіі, Швэйцарыі, Польшчы і Канады. Пачатак а 19-ай (пр-т Незалежнасьці, 37а).

Менск — у музычнай гасьцёўні «Дом Ваньковічаў» — прэзэнтацыя кнігі Тацьцяны Церашковіч «Мова флірту і мода». Пачатак а 17-ай.

У гісторыі:

1562 — Гомель атрымаў герб.

1871 ― Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імпэрыі

1927 — польскі міністар унутраных справаў Славой-Складкоўскі забараніў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.

1927 — у Менску выйшаў першы нумар часопісу «Узвышша».

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.

У памяці:

1608 ― памёр Канстанцін Васіль Астроскі, палітычны, вайсковы і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны магнат, які задушыў паўстаньне Налівайкі

1685 — нарадзіўся Яган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.

1840 — нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт.

1935 ― Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі

1987 — памёр паэт-песеньнік Адам Русак («Бывайце здаровы»).

2003 — памёр Георгій Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч, быў старшынём Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. У верасьні 1991 году, будучы народным дэпутатам СССР, выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў ўвядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў.

Цытата:

Жыцьцё — вандроўка на чоўне па моры,
Сьмерць — гэта прыстань пасьля працы рупнай.
Многім даецца раскоша бяз гора,
Вось яны й лічаць, што ўсё ім даступна.

Францішак Багушэвіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG