Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 22 сакавіка 2015: Дзень памяці Кастуся Каліноўскага


Толькі мая Беларусь. Вакзал Брэст-Цэнтральны. Аўтар: Алег Грыцавец
Толькі мая Беларусь. Вакзал Брэст-Цэнтральны. Аўтар: Алег Грыцавец

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У новым памяшканьні пляцоўкі ЦЭХ па адрасе вул. Кастрычніцкая, 16 у Менску (2-гі паверх над барам «Хуліган») PRацоўня сацыяльнай рэклямы прэзэнтуе вынікі другога конкурсу праекту «PR сацыяльна значных для Беларусі праектаў: візытоўкі». Будуць прадстаўлены 40 крэатыўных візытовак беларускіх арганізацый, кампаній, ініцыятыў. Пачатак мерапрыемства а 15.00.

У гісторыі:

1895 — адбыўся першы, прыватны, паказ кінафільму братамі Люм’ер.

1943 — разам з жыхарамі была спаленая вёска Хатынь.

1945 — у Каіры падпісана пагадненьне аб утварэньні Арабскай лігі.

У памяці:

1865 — нарадзіўся Ўладзіслаў Сівы-Сівіцкі, народны паэт і публіцыст, які пісаў пад псэўданімам Стары Ўлас.

1920 — нарадзіўся Аляксей Пысін, беларускі літаратар.

1942 — нарадзіўся Валеры Шчукін, праваабаронца, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.

1864 — на шыбеніцы ў Вільні загінуў Кастусь Каліноўскі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

2010 — памёр Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Цытата:

«Вятры мае,
Сябры мае!

Шуміце, вейце на ўсю сілу,
Каб толькі гул,
Каб толькі сьвіст;
Зрывайце шэрасьць зь небасхілу,
Зьмятайце з дрэў пажоўклы ліст,

Каб больш было ў вачах блакіту,
Каб насьцеж сьвет — пад скразьняком;
А я насустрач лавам выйду
Hя флюгерам, не ветраком.

Няхай на катарзе бяссоннай
Былое мелюць ветракі, —
Хачу адчуць, як дышуць сёньня
Скуластыя мацерыкі.

Па ўсіх,
Па ўсіх шляхах хадзілі
Са мной вы, добрыя вятры,
Разьдзьмухваючы не кадзілы,
He самавары, а кастры.

Кастроў і лісьцяў калыханьне,
Наплыў азёрнай сінявы...
Маё апошняе дыханьне
З сабою панясіце вы,

Вятры мае,
Сябры мае!»

Аляксей Пысін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG