Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску ніхто ня хоча купляць савецкія сьцяжкі


Савецкія сьцяжкі, Віцебск.

Савецкія сьцяжкі, Віцебск.

Карэспандэнт Свабоды назіраў, як глуханыямыя хлопец і дзяўчына спрабавалі ля гандлёвага цэнтру «Эвікон» у Віцебску прадаваць сьцяжкі СССР.

Маладыя людзі чапляліся да мінакоў, давалі ім у рукі сьцяжкі і пазьней прасілі па 20 тысяч за адзін — паказвалі запіску пра цану. Але мінакі адмаўляліся, некаторыя нават даганялі гандляроў, каб вярнуць сьцяжкі.

За час, пакуль карэспандэнт Свабоды назіраў за гэтым гандлем, прадаўцы нічога не зарабілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG