Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельскія дэмакраты патрабуюць ад уладаў падтрымкі тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі


Беларусь карта спутнік і погром

Беларусь карта спутнік і погром

20 сакавіка гомельскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў зьвярнуліся да старшыні Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімера Дворніка з прапановай правесьці мірныя сходы ў Гомелі і раённых цэнтрах вобласьці.

Зварот да кіраўніка рэгіёну абумоўлены зьяўленьнем на некаторых расeйскіх інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі пра " магчымае абвяшчэньне ў будучыні Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай Народных Рэспублік«. Да прыкладу, на рэсурсе sputnikipogrom.com у якасьці абгрунтаваньня прыводзяцца факты ўваходжаньня дадзеных тэрыторыяў да 1924–1926 гадоў у склад РСФСР.

Якраз такая аргумэнтацыя выкарыстоўваецца ўладамі Расейскай Фэдэрацыі ў адносінах да тэрыторыі Крыму, Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

Падзеі ва Ўкраіне паказваюць, што спачатку зьяўляюцца дзіўныя разважаньні ў другарадных выданьнях наконт прэтэнзіяў на тую ці іншую тэрыторыю, а потым туды прыяжджаюць „зялёныя чалавечкі“ і пад рулямі аўтаматаў ладзяць так званыя рэфэрэндумы пра самавызначэньне.

«Падзеі ва Ўкраіне паказваюць, што спачатку зьяўляюцца дзіўныя разважаньні ў другарадных выданьнях наконт прэтэнзіяў на тую ці іншую тэрыторыю, а потым туды прыяжджаюць „зялёныя чалавечкі“ і пад рулямі аўтаматаў ладзяць так званыя рэфэрэндумы пра самавызначэньне. Таму для ўладаў Беларусі, у тым ліку і мясцовых, вельмі важна захаваць адзінства краіны, і пра гэта трэба гаварыць публічна, акрэсьліваць сваю пазыцыю, а не маўчаць, як у рот вады набраўшы», — кажа Васіль Палякоў.

Аўтары звароту прапануюць кіраўніцтву вобласьці правесьці сумесныя мірныя сходы ў падтрымку цэласнасьці і непадзельнасьці тэрыторыі Беларусі, арганізатарамі якіх змогуць выступіць дзяржаўныя органы і палітычныя партыі.

Артыкул 9 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае: «Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь зьяўляецца натуральнай умовай існаваньня і прасторавай мяжой самавызначэньня народа, асновай яго дабрабыту і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь. Тэрыторыя Беларусі адзіная і неадчужальная».

XS
SM
MD
LG