Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавіліся баі ў Нагорным Карабаху. Ёсьць забітыя


Баі паміж армянскімі і азербайджанскімі часткамі ў раёне Лачынскага калідора ў 1992 годзе. Атрад выпраўляецца на перадавую.

Баі паміж армянскімі і азербайджанскімі часткамі ў раёне Лачынскага калідора ў 1992 годзе. Атрад выпраўляецца на перадавую.

19 сакавіка на лініі судакрананьня армянскіх і азэрбайджанскіх войскаў у Нагорным Карабаху адбыўся бой. Зьвесткі пра забітых адрозьніваюцца.

Міністэрства абароны Азэрбайджана заявіла, што да 20 вайскоўцаў узброеных сілаў Армэніі былі забітыя ці параненыя ў выніку «цяжкага ўдару, нанесенага па ворагу».

У прэс-службе мінабароны непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікі паведамілі пра трох загінулых і чатырох параненых, паведамляе ВВС.

Шматгадовы канфлікт вакол Нагорнага Карабаху паміж Азэрбайджанам і Армэніяй да гэтага часу ня вырашаны. Сам Нагорны Карабах, а таксама сем прылеглых азэрбайджанскіх раёнаў знаходзяцца пад кантролем армянаў.

XS
SM
MD
LG