Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ў Нідэрляндах лічаць, што «Боінг» над Данбасам быў зьбіты Расеяй


Сьледчыя зь Нідэрляндаў падчас агляду абломкаў пасажырскага самалёта "малайзійскіх авіяліній" Boeing 777, які разьбіўся 17 ліпеня 2014 у раёне сяла Грабава.

Сьледчыя зь Нідэрляндаў падчас агляду абломкаў пасажырскага самалёта "малайзійскіх авіяліній" Boeing 777, які разьбіўся 17 ліпеня 2014 у раёне сяла Грабава.

Сярод абломкаў «Боінга» знайшлі часткі расейскай ракеты «Бук».

Некалькі месяцаў таму карэспандэнт нідэрляндзкага тэлеканалу RTL знайшоў падазроны кавалак мэталу сярод абломкаў самалёта ў раёне Грабава ў Данецкай вобласьці.

Тэлеканал аддаў гэты кавалак на экспэртызу, якая паведаміла, што фрагмэнт зьяўляецца часткай ракеты, выпушчанай зэнітна-ракетнай устаноўкай «Бук» расейскай вытворчасьці.

Паводле ацэнкі нідэрляндзкіх экспэртаў, самалёт быў зьбіты прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны, у выніку чаго загінулі ўсе 298 пасажыраў і сябры экіпажу. Большасьць загінулых былі грамадзянамі Нідэрляндаў.

Інфармацыйнае агенцтва Reuters было адным зь першых заходніх агенцтваў, якое паведаміла пра знаходку RTL. Лаўроў заявіў, што апублікаваныя Reuters матэрыялы «вельмі падобныя на ўкід».

Расея сьцьвярджае, што самалёт нібыта быў зьбіты ўкраінскай арміяй. Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заклікаў да «аб’ектыўнага і празрыстага» расьсьледаваньня катастрофы малазійскага «Боінга», які быў зьбіты над усходняй Украінай у ліпені мінулага году.

Лаўроў зрабіў гэтую заяву празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як стала вядома, што нідэрляндзкі тэлеканал RTL абвясьціў пра знойдзены ім мэталічны фрагмэнт зь месца катастрофы, які адпавядае матэрыялу, якім карыстаюцца пры вырабе ракеты зямля-паветра «Бук».

XS
SM
MD
LG