Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу зьявіцца бюст Пуціна ў вобразе рымскага імпэратара


Казакі Санкт Пецярбургу абвясьцілі, што плянуюць да 9 траўня ўсталяваць бюст прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў вобразе рымскага імператара.

Як піша «Деловой Петербург», аўтар ідэі — атаман Пецярбурскага гарадзкога таварыства і праваслаўнага саюзу казакоў «Ірбіс» Андрэй Палякоў. Паводле яго словаў, на стварэньне помніка яго натхніла далучэньне Крыму да Расеі і палітыка прэзыдэнта «па вяртаньні спрадвечна рускіх земляў». Палякоў лічыць Пуціна ўвасабленьнем мужнасьці, а сёньняшнюю Расею — сапраўднай імпэрыяй.

Скульптар Павел Грэшнікаў завяршае працу над глінянай вэрсіяй бюста, на якой галава Пуціна будзе ўвянчаная лаўровым вянком. Скульптар кажа, што пагаджаецца не з усімі рашэньнямі прэзыдэнта, але лічыць, што ён адзін зь нямногіх кіраўнікоў за апошнія 50 гадоў, які спраўляецца са сваімі абавязкамі. Помнік, адліты ў бронзе, павінен паўстаць ля ўваходу на станцыю мэтро «Проспект просвещения» у Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG