Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пажадаў Назарбаеву пасьпяхова выйграць пяты тэрмін


Нурсультан Нарбаеў
Нурсультан Нарбаеў

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які прыбыў у Казахстан сёньня з афіцыйным візытам, пажадаў Нурсултану Назарбаеву перамогі на пазачарговых выбарах.

«Мы за вас перажываем і жадаем вам перамогі», — сказаў Лукашэнка. Пра гэта паведаміла прэс-служба казахстанскага лідэра.

Пазачарговыя выбары прэзыдэнта Казахстану Ўказам кіраўніка дзяржавы прызначаныя на 26 красавіка сёлета. На гэты момант Цэнтральнай выбарчай камісіяй зарэгістраваныя тры кандыдаты. Назарбаеў — нязьменны лідар незалежнага Казахстану ад 1991 году. Наступны тэрмін прэзыдэнцтва будзе для яго пятым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG