Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Расеі загаварылі аб небясьпецы фінскага нацыяналізму


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Расейскія ўлады лічаць, што ў краіне расьце ўплыў фінскіх нацыяналістаў.

Пра гэта заявіў сакратар Савету бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў на нарадзе ў Петразаводску па пытаньнях ўладкаваньня расейскай дзяржаўнай мяжы, перадае агенцтва ТАСС.

Паводле паведамленьня, Патрушаў канстатаваў рост уплыву фінскіх нацыяналістаў на Расею праз няўрадавыя арганізацыі Карэліі.

«На фоне росту антырасейскай рыторыкі з боку краін Захаду адзначаецца актывізацыя нацыяналістычных і рэваншысцкіх грамадзка-палітычных арганізацый Фінляндыі. Узрастае іх узьдзеяньне праз шэраг айчынных няўрадавых арганізацыяў на насельніцтва Карэліі», — заявіў ён.

Раней на адным з уплывовых нацыяналістычных рэсурсаў Расеі, цесна зьвязаных з уладамі, зьявіўся матэрыял аб тэрытарыяльных прэтэнзіях да Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG