Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: мэта Пуціна - раскалоць адзінства вольнага сьвету


Прэм'ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі 19 сакавіка 2015 году
Прэм'ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі 19 сакавіка 2015 году

Прэм'ер-міністар Арсень Яцанюк, выступаючы ў чацьвер пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Рады ЭЗ Дональдам Тускам у Брусэлі, заявіў пра важнасьць разгортваньня міжнародных міратворчых сіл на Ўкраіне і аб шкоднасьці паслабленьня санкцыяў у дачыненьні да Расеі.

Наўпроставы лінк

Паводле яго, у агульных інтарэсах Украіны і Эўропы разгарнуць міратворцаў. «Гэта ініцыятыва прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і ўкраінскага ўраду, і мы чакаем, што нашы эўрапейскія сябры падтрымаюць гэтую ідэю, таму што кожны хоча міру ў Эўропе», — заявіў прэм’ер-міністар. «І адзін з інструмэнтаў дасягненьня міру — разгортваньне міратворцаў», — падкрэсьліў ён.

Яцанюк рашуча адхіліў любыя дыскусіі наконт паслабленьня санкцыяў у дачыненьні да Расеі. На яго думку, варта казаць аб працягу санкцый і пра тое, як пашырыць санкцыі ў выпадку, калі Расія ня будзе выконваць менскія пагадненьні.

Наўпроставы лінк

«Паглядзіце, у чым сакрэту посьпеху прэзыдэнта Пуціна і ў чым формула стабільнасьці Расеі?» — задаўся пытаньнем Яцанюк. Паводле яго ацэнкі, гэта нестабільнасьць у ЭЗ. «І, калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін расколе адзінства дзяржаваў ЭЗ і іх лідэраў, гэта будзе самы вялікі посьпех Пуціна і катастрофа для вольнага сьвету», — падкрэсьліў прэм’ер-міністар Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG