Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве на пяць гадоў аднаўляецца прызыў на ваенную службу


Рашэньне зьвязана са зьменай геапалітычнай сытуацыі, у першую чаргу, з падзеямі ва Ўкраіне.

Сойм Літвы ў чацьвер тэрмінова прыняў законапраект аб вяртаньні прызыву ў войска, паведамляе агенцтва DELFI.

Міністар абароны Літвы Юозас Алекас, выступаючы ў парлямэнце, адзначыў, што рашэньне зьвязана са зьменай геапалітычнай сытуацыі, у першую чаргу, з падзеямі ва Ўкраіне.

Праект закону аб вяртаньні прызыву быў падтрыманы усімі фракцыямі Сэйму практычна аднагалосна. Рашэньне аб вяртаньні абавязковай ваеннай службы ў Літве будзе дзейнічаць на працягу пяці гадоў. Прызыву падлягаюць мужчыны ва ўзросьце ад 19 да 26 гадоў. Тэрмін службы складзе 9 месяцаў. Першы прызыў плянуецца правесьці ў верасьні 2015 году.

Абавязковая ваенная служба ў Літве была адмененая ў 2008 годзе.

Размовы пра аднаўленьне абавязковай вайсковай службы вядуцца таксама ў Польшчы, дзе прызыў быў адменены ў 2008 годзе. У Польшчы таксама сёлета аднавілі рэгулярныя зборы рэзэрвістаў да 50-гадовага ўзросту.

Мапа: дзе захаваўся абавязковы прызыў у войска

Мапа: дзе захаваўся абавязковы прызыў у войска

Зялёны: Няма узброеных сілаў. Сіні: Няма абавязковай вайсковай службы. Памаранчовы: Ваенную абавязак плануецца скасаваць у бліжэйшыя тры гады. Чырвоны: Ёсць абавязковая вайсковая служба.

XS
SM
MD
LG