Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Мэркель: ніякага паслабленьня санкцыяў супраць Расеі


 Ангела Мэркель і Барак Абама

Ангела Мэркель і Барак Абама

Кіраўнікі ЗША і ФРГ дамовіліся працягваць ціснуць на Расею за яе дэстабілізацыю Ўкраіны.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзілі, што ніякага палягчэньня санкцыяў, накладзеных на Расею, ня будзе, пакуль яна ня выканае ўсе свае абавязацельствы па Менскіх дамоўленасьцях, паведамляе Белы дом.

Абама і Мэркель лічаць, што неабходна цалкам і неадкладна выканаць усе тры дасягнутыя ў Менску дамоўленасьці, каб дасягнуць працяглага і мірнага вырашэньня канфлікту, гаворыцца ў паведамленьні.

У тэлефоннай размове абодва лідэры таксама пагадзіліся, што Ўкраіне далей неабходна аказваць эканамічную падтрымку ў час, калі яна ажыцьцяўляе неабходныя рэформы.

ЗША, Эўрапейскі Зьвяз, а таксама шэраг іншых краінаў скаардынавана ўвялі супраць Расеі і сэпаратыстаў у Данбасе і Крыме, якім Расея аказвае падтрымку, ужо цэлы шэраг санкцыяў — спачатку з-за акупацыі і спробу анэксіі Масквой украінскага Крыму, затым празь яе ваенную агрэсію на ўсходзе Ўкраіны. На Захадзе заяўляюць, што гэтыя санкцыі могуць і аслабіць, і ўзмацніць — у залежнасьці ад дзеяньняў Крамля.

Між тым Расея заяўляла, што падпісвала менскія дамоўленасьці не як іх удзельнік, а толькі як «гарант», і ня мае намеру іх выконваць.

XS
SM
MD
LG