Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расейцы і ўкраінцы — гэта адзін народ


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, выступаючы на канцэрце­-мітынгу, прысьвечаным далучэньню Крыму да Расеі, заявіў, што расейцы і ўкраінцы — гэта адзін народ.

Паводле яго, так заўсёды лічылі ў Расеі і ён сам да гэтага часу так думае. У сваёй кароткай прамове Пуцін паабяцаў, што Расея будзе рабіць усё, каб «аднавіць нармальныя міждзяржаўныя адносіны» з Украінай.

Я паведамляе «Наша ніва», раней у сераду Пуцін правёў нараду па праблемах разьвіцьця Крыму. Ён падзякаваў насельніцтву паўвострава «за вытрымку, за мужнасьць, якія яны праявілі год таму», і заявіў, што санкцыі ў дачыненьні да Расіі — не фатальныя, хоць і наносяць шкоду працы.

«Мы будзем пераадольваць цяжкасьці, якія мы з вамі так лёгка ствараем самі для сябе на працягу ўсяго апошняга часу», — заявіў Пуцін пазьней, выступаючы са сцэны.

Ён дадаў, што Крым — гэта ня проста тэрыторыя, якой у Расеі дастаткова, а «гістарычныя вытокі, крыніцы нашай духоўнасьці і дзяржаўнасьці».

Пуцін прасьпяваў гімн і заявіў прысутным на мітынгу ў цэнтры Масквы, што краіна імі ганарыцца.

Паводле інфармацыі праваахоўных органаў Масквы, на мітынг у цэнтры расейскай сталіцы прыйшлі 110 тысяч чалавек. Незалежнага пацьверджаньня гэтай лічбы няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG