Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіз, які вярнуўся з «ЛНР»: Мы ваявалі там разам з расейскімі войскамі


Кіргіз, які вярнуўся з «ЛНР»: Мы ваявалі там разам з расейскімі войскамі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:55 0:00

Манас — вайсковы афіцэр, які ў СССР скончыў вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню ў Сімфэропалі. Ён распавёў кіргіскай службе Радыё Свабода, як больш за паўгода ваяваў на баку гэтак званай «Луганскай народнай рэспублікі». Імя зьмененае на ягоную просьбу.

Паводле слоў Манаса, ён глыбока расчараваны тым, што расейскім бокам выдаецца поўная дэзінфармацыя аб сытуацыі ў Украіне, не адпавядаюць рэаліям апавяданьні пра «бандэраўцаў і нацыстаў», якія ваююць з украінскага боку.

«Там працуе Першы канал, РТР, потым расіяне адкрылі тэлеканал «Луганск-24». Там уся інфармацыя пра вайну, іншай няма. Але пералом у мяне адбыўся, калі я ўбачыў расейскія войскі, якім чынам яны заходзяць, як ваююць. У мяне ўнутры штосьці зьмянілася.

РС: Гэта значыць, у вас няма сумневаў, што гэта былі менавіта расійскія войскі?

Манас: Якія могуць быць сумневы, калі мы з імі разам ваявалі! Сумневаў быць не можа...

Каб зразумець, што гэта былі расейскія войскі, трэба даведацца спосабы іх камплектаваньня. Гэта не салдаты тэрміновай службы. Гэта баяздольныя часткі, якія дысьлякуюцца ў Паўднёвай Асеціі, якія прайшлі першую і другую чачэнскія вайны. У асноўным кантрактнікі. Іх туды часам перакідваюць, часам адцягваюць. Але яны пры гэтым сыходзяць без тэхнікі. У працэсе яны навучаюць людзей, пакідаюць тэхніку і сыходзяць. Там фронт не вельмі аднастайны, баі адбываюцца ў розных населеных пунктах.

РС: Як вы ацэньваеце сытуацыю з апалчэнцамі? Якая іх падрыхтоўка? Яны атрымліваюць пастаяннае абнаўленьне ваеннымі або ваеннай тэхнікай? Альбо можна казаць пра дэградацыю?

Манас: Дэградацыя пачалася пасьля заключэньня апошніх менскіх пагадненьняў. Яны чамусьці лічаць, што Расея, асабіста Пуцін, іх кінулі. Яны ж думалі, што пасьля Крыму іх сапраўды таксама прызнаюць, як «Луганскую Народную Рэспубліку», «Данецкую Народную Рэспубліку», потым аказалася, што іх проста кінулі.

...Яны проста асьцерагаюцца таго, што калі стануць рэгіёнам Украіны з асаблівым статусам, пройдзе нейкі час і пачнецца зачыстка. Калі СБУ будзе працаваць, то сэпаратыстаў ўсё роўна будуць адсочваць і караць. Таму некаторыя выяжджаюць, нават тыя, хто ваявалі. Вось, да прыкладу, адзін са мной зьехаў у Растоў, ён ваяваў і ў Дэбальцаве і ўсюды, таму што ў яго няма будучыні, калі дзьве вобласьці вернуцца ў склад Украіны. Як іх угаворваюць, яны проста павінны ваяваць да апошняга, у іх няма іншага шляху. Яны нікому не вераць. Не вераць і таму, што іх не крануць: наступіць момант, і ўсё роўна іх прыцягнуць да адказнасьці.

РС: Яны атрымліваюць ваенную тэхніку і зброю?

Манас: Наконт ваеннай тэхнікі і іншага, так, яны гэта атрымліваюць. Аднак цяпер там больш дзейнічае рэгулярная расейская армія. Як такіх шахцёраў амаль не засталося. Добраахвотнікаў таксама засталося вельмі мала. Цяпер нас замяняюць рэгулярнымі войскамі, гэта будуць сілы стрымліваньня, якія пры любых умовах будуць нейкія пазыцыі адстойваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG