Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве сьвяткуюць узяцьце Крыму. Чакаецца выступ Пуціна. Запрашаюцца цьвярозыя і прыгожыя


Сьвяткаваньне гадавіны далучэньня Крыму да Расеі на Камчатцы
Сьвяткаваньне гадавіны далучэньня Крыму да Расеі на Камчатцы

У Маскве каля сьценаў Крамля на Васільеўскім спуску сёньня адбудзецца мітынг-канцэрт «Мы разам» з нагоды гадавіны далучэньня Крыму да Расеі. У акцыі плянуе ўзяць удзел прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама дэпутаты і прыхільнікі руху «Антымайдан».

Гэта будзе другое за апошні год зьяўленьне кіраўніка дзяржавы на мітынгу. Роўна год таму, выступаючы на Чырвонай плошчы, Пуцін заявіў, што «Крым і Севастопаль вяртаюцца ў родную гавань».

СМІ паведамляюць пра ўказаньні маскоўскіх уладаў накіраваць людзей на сёньняшні мітынг. «Новая газэта» піша пра разнарадку, якую атрымалі дырэктары маскоўскіх школаў — адправіць на мерапрыемства па 10-30 удзельнікаў. У сетках таксама зьявілася аб’ява аб наборы гледачоў на канцэрт. У ёй гаворыцца, што яны павінны быць цьвярозыя і прыгожыя ва ўзросьце ад 16 да 80 гадоў. Удзел кампэнсуецца, гаворыцца на сайце massovki.ru.

Сцэна, на якой пройдзе акцыя, зьвернутая наўпрост да Вялікага Маскварэцкага маста, дзе ў канцы лютага быў забіты Барыс Нямцоў. Паплечнікі і сябры забітага палітыка асьцерагаюцца актаў вандалізму і просяць маскоўскую паліцыю забясьпечыць ахову месца гібелі Нямцова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG