Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты штурмуюць Эўрапейскі цэнтрабанк


У Франкфурце дэманстранты будуюць барыкады з пакрышак і бяруць штурмам будынак Цэнтрабанку.

У Франкфурце-на-Майне ў сутыкненьнях дэманстрантаў з паліцыяй ёсьць параненыя з абодвух бакоў. Нагодай для дэманстрацый стала цырымонія адкрыцьця новага офісу Эўрапейскага цэнтрабанку (ЭЦБ).

Удзельнікі наладжанай па закліку руху Blockupy акцыі спрабуюць узяць штурмам будынак Цэнтрабанку. Да гэтага яны падпалілі некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў і закідвалі паліцыянтаў камянямі.

Недалёка ад будынка ЭЦБ збудаваныя барыкады з аўтамабільных пакрышак. Паліцыя ўжыла для разгону пратэстоўцаў вадамёты, сьлезацечны газ і дубінкі. Паводле папярэдніх дадзеных, затрыманыя 350 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG