Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны ў The Washington Post: пастаўкі зброі ва Ўкраіну ня зьменяць сытуацыю


Апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што пастаўкі Вашынгтонам зброі ва Ўкраіну «кардынальна ня зьменяць сытуацыю» ў Данбасе, аднак узмоцняць ціск Крамля на расейскую апазыцыю, якую абвінавачваюць у сувязях з Захадам.

У інтэрвію газэце The Washington Post Навальны заявіў, што «візавыя абмежаваньні і фінансавыя санкцыі ўдарылі б па рэжыме Пуціна мацней», чым пастаўкі летальнай зброі Кіеву. Пры гэтым апазыцыянер адзначыў, што пэрсанальныя санкцыі, на яго думку, трэба ўводзіць «не супраць 12 чалавек», а супраць, як ён выказаўся, «партыі вайны, супраць тысячы чалавек» — бізнэсмэнаў і чыноўнікаў, якія прапагандуюць і фінансуюць канфлікт у Данбасе.

У пачатку сакавіка ў Кангрэсе ЗША зноў заклікалі прэзыдэнта Барака Абаму дазволіць пастаўкі зброі Ўкраіне. Высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі лічаць, што гэта дапаможа ўкраінскай арміі абараніць тэрытарыяльную цэласнасьць сваёй краіны ад расейскай агрэсіі. Заканадаўцы таксама выказалі расчараваньне ў сувязі з тым, што ў адміністрацыі Абамы, як яны лічаць, супрацівяцца пастаўкам зброі Кіеву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG