Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КОНКУРС! Засьпявай па-свойму — атрымаеш прыз


Конкурс «Засьпявай 2.0». Адкрый для сябе беларускі космас!

Партал Tuzin.fm разам з дабрачынным фондам «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!», парталу TUT.BY і інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода абвяшчаюць новы сэзон конкурсу «Засьпявай 2.0» з прызавым фондам 1000 эўра.

Арганізатары прапануюць засьпяваць па-свойму вядомы беларускі гіт альбо пакласьці на сваю музыку вядомы беларускі верш, скарыць публіку і журы ды абяцаюць 1000 эўра на запіс уласнай песьні/самотніка/кліпа, ня кажучы пра годны творчы старт.

Умовы ўдзелу:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя асобы ва ўзросьце 15–27 гадоў уключна. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца — узрост усіх удзельнікаў ня мусіць перавышаць азначаны цэнз.

Удзельнікам прапануецца паўдзельнічаць у конкурсе ў дзьвюх намінацыях:

1. Кавэр

Трэба самастойна выбраць адну зь вядомых беларускамоўных песень і выканаць яе па-свойму.

Асобна падкрэсьліваецца, што на конкурс прымаюцца толькі неапублікаваныя раней кавэр-вэрсіі на беларускай мове, створаныя адмыслова для ўдзелу ў конкурсе.

2. Сьпяваная паэзія

Трэба самастойна выбраць верш вядомага сучаснага беларускага паэта на беларускай мове (які друкаваўся ў літаратурных выданьнях) і прасьпяваць яго ва ўласнай манеры на сваю музыку.

Арганізатары зьвяртаюць увагу, што творы, дасланыя на конкурс летась, паўторна да разгляду не прымаюцца.

У заяўку маюць быць укладзеныя:

— зьвесткі пра ўдзельніка: імя і прозьвішча, узрост, месца вучобы/працы, кантактны адрас і тэлефон. Калі заява падаецца ад гурта, то ўказваюцца зьвесткі ўсіх яго ўдзельнікаў.

— інфармацыя пра выканаўцу/гурт і спасылкі на прыклады ўласнай творчасьці (аўдыё, відэа).

— дэма-запіс адной (!) песьні ў аўдыёфармаце слухабельнай якасьці альбо спасылку на загадзя запампаваны ў сеціва відэазапіс з выкананьнем песьні.

— сьціслае апісаньне (да 5 сказаў) на рэалізацыю якіх творчых задумаў могуць быць патрачаны прызавыя грошы.

— фотаздымак выканаўцы ці гурта.

У тэме ліста неабходна напісаць: «Засьпявай», а таксама азначыць назву намінацыі — кавэр ці паэзія.

Заявы прымаюцца на e-mail: zaspiavaj2015@gmail.com да 1.05.2015 уключна.



У журы ўвойдуць вядомыя беларускія музыкі, паэты і журналісты: музыкі Ігар Варашкевіч («Крама»), Валеры Дайнека («Беларускія Песьняры») і Алег Хаменка («Палац»), паэты Адам Глёбус і Віталь Рыжкоў, культуроляг Максім Жбанкоў, журналісткаТацяна Заміроўская і прадстаўнікі аргкамітэту конкурсу Павал Бераговіч (кіраўнік фонду «Вяртаньне»), Ніна Шыдлоўская (каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі») і Сяргей Будкін (прадусар конкурсу, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG