Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр і бэнзін разьвялі па розных вуглах


Кошт аднаго літру бэнзіну ў Беларусі больш не прывязаны да кошту даляра.

Пра гэта сёньня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка. Ён патлумачыў:

«Прывязка да аднаго даляра была зробленая для 92-га бэнзіну, і гэта правіла дзейнічала да той пары, пакуль барэль каштаваў больш, чым 75 даляраў. Калі ўмовы зьмяніліся, і барэль нафты стаў каштаваць таньней, было вырашана перайсьці на іншыя крытэры вымярэньня кошту аднаго літру бэнзіну».

Кіраўнік канцэрну сказаў, што ў кошт бэнзіну каля 60% уваходзіць кошт нафты, зь якой ён зроблены, і прыкладна 25-30% прыпадаюць на падаткі.

Ігар Ляшэнка таксама адказаў на пытаньне, як ён ацэньвае адмену Злучанымі Штатамі санкцыяў супраць «Белнафты»:

«Адмена санкцыяў для нас хутчэй больш маральнае пытаньне. Справа ў тым, што абсталяваньне для нафтахімічнай галіны нельга параўноўваць з касьмічным абсталяваньнем. Для нафтавікоў і газавікоў якаснае абсталяваньне выпускаюць ня толькі Злучаныя Штаты, але і іншыя краіны сьвету, таму тут мы ня мелі праблемаў. Тым ня менш, прыемна, што краіна, якая ў свой час уводзіла санкцыі, цяпер прызнала, што гэта не было правільным рашэньнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG