Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні правядуць дыктоўку да 100-годзьдзя першай беларускай школы


Ігар Кузьмініч, адзін з арганізатараў дыктоўкі
Ігар Кузьмініч, адзін з арганізатараў дыктоўкі

Першая беларускамоўная школа ў Горадні адчынілася ў 1915-м, у часе нямецкай акупацыі. Цяпер жа ў горадзе няма ніводнай беларускамоўнай школы.

У Горадні 28 сакавіка а 16-ай гадзіне адбудзецца беларуская дыктоўка, якая будзе праводзіцца восьмы раз. Яна будзе прысьвечаная стагодзьдзю першай беларускамоўнай школы ў Горадні. Праводзяць дыктоўку супольна «Гарадзенская бібліятэка» і курсы «Мова Нанова Горадня».

Адзін з арганізатараў Ігар Кузьмініч паведаміў Свабодзе, што дыктоўка стане першым мерапрыемствам, з прысьвечаных сотай гадавіне школы, якая, на ягоную думку, была агулам першай афіцыйнай беларускай школай на тэрыторыі Беларусі. Яна была адкрытая падчас акупацыі гораду немцамі ў 1915 годзе. У дыктоўцы будзе выкарыстаны ўрывак з тэксту, напісанага адным зь яе настаўнікаў. Праводзіць дыктоўку будзе паэтка Ала Петрушкевіч.

Адбудзецца дыктоўка па адрасе: Горадня, вуліца Будзёнага, 48а, пакой 100.

У адрозьненьне ад часоў нямецкай акупацыі 100 гадоў таму, цяпер у Горадні няма ніводнай беларускамоўнай школы, ёсьць толькі расейскамоўныя школы і адна польскамоўная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG