Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль пачаў гульню супраць Лукашэнкі, — Бясьсьмертны


Раман Бясьсьмертны, былы амбасадар Украіны ў Беларусі

Раман Бясьсьмертны, былы амбасадар Украіны ў Беларусі

Расейскія спэцслужбы пачалі ў Беларусі дэзынтэграцыйныя працэсы, накіраваныя супраць Лукашэнкі, лічыць былы амбасадар Украіны ў Менску.

З такой заявай у эфіры ўкраінскага «5 канала» выступіў былы амбасадар Украіны ў Менску Раман Бясьсьмертны:

«Унутры самой Беларусі пачаліся вельмі сур’ёзныя дэзынтэграцыйныя працэсы, прычым яны ў большай ступені накіраваныя супраць самога Лукашэнкі, — сказаў дыплямат. — Лёс Беларусі, як і лёс Лукашэнкі, знаходзіцца ў руках Крамля. Відавочна, наступіў момант, калі яе кінуць у „гульню“, каб тарпэдаваць балтыйскія краіны».

Агенцтва БелаПАН зьвяртае ўвагу ў сувязі з заявай былога амбасадара, што некаторы час таму на расейскіх нацыяналістычных сайтах пачала раскручвацца тэма перадачы ў 1920-я гады ў склад Беларускай ССР шэрагу тэрыторыяў, падчас так званага ўзбуйненьня БССР.

У сакавіку мінулага году Расея анэксавала паўвостраў Крым, які ў 1954 годзе быў перададзены Украінскай ССР. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прызнаў, што для гэтай апэрацыі выкарыстоўваліся расейскія войскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG