Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высьмеяць агрэсара (КАРЫКАТУРЫ)


Карыкатура Андрэя Леўчанкі (Украіна) «Птушаня Гёбельса — Дзьмітрый Кісялёў».
Карыкатура Андрэя Леўчанкі (Украіна) «Птушаня Гёбельса — Дзьмітрый Кісялёў».

Ва Ўкраіне завяршыўся Міжнародны конкурс палітычнай карыкатуры. Яго галоўнымі «героямі» сталі расейскія палітыкі.

Сёлета тэма конкурсу палітычнай карыкатуры — «Таталітарызм». Як заяўляюць арганізатары, конкурс прысьвечаны стварэньню ў сьвеце «новага парадку», пры якім любую агрэсію супраць суседняй дзяржавы можна апраўдаць «поклічам крыві», падобна таму, як гэта было ў гады росквіту фашысцкіх дзяржаў.

Журы, якое ўзначальвае расейскі мастак Міхаіл Златкоўскі, яшчэ мае выбраць пераможцаў, аднак малюнкі, якія паступілі на конкурс, можна пабачыць ужо цяпер на сайце Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Гогаль-фэнтэзі».

Конкурс праведзены «на знак пратэсту супраць ваеннай агрэсіі пуцінскай Расеі супраць Украіны». Аўтары з 37 краін не дамаўляліся, але расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін (нярэдка ў суседзтве з Гітлерам і Сталіным) — стаў антыгероем значнай часткі карыкатураў. Нямала шаржаў таксама прысьвечана расейскім тэлевізійным прапагандыстам Уладзіміру Салаўёву і Дзмітрыю Кісялёву.

Павел Дарохін (Беларусь) — «ТБ-Бук»
Павел Дарохін (Беларусь) — «ТБ-Бук»
Дору Аксінтэ (Румынія)
Дору Аксінтэ (Румынія)

Павел Таусіг (Чэхія). «Пуцін і манэкен»
Павел Таусіг (Чэхія). «Пуцін і манэкен»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG