Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 18 сакавіка 2015: Віктар Шніп у музэі, Алесь Камоцкі ў сынагозе


Толькі мая Беларусь. Браслаўскія азёры, 2014 год. Аўтар: Тацьцяна Странкоўская
Толькі мая Беларусь. Браслаўскія азёры, 2014 год. Аўтар: Тацьцяна Странкоўская

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ў Горадні адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Міколы Волкава «Артылерыя Нясьвіскага замка». Артылерыя старажытнага Нясьвіжа — унікальная зьява гісторыі ўзбраеньня і ліцейнага мастацтва ня толькі Беларусі, але і ўсёй Эўропы. Гарматы, выкананыя ў канцы XVI—пачатку XVII ст. на замову магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, былі ня толькі дасканалай зброяй свайго часу, але на доўгія стагодзьдзі сталі ўзорам выбітнага дэкаратыўнага аздабленьня. Пачатак прэзэнтацыі а 15.00.

У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа (Менск, вул. Акадэмічная, 5) пройдзе літаратурная імпрэза «Але жывуць яшчэ ўспаміны аб гэтай жудаснай вайне». Удзел возьмуць: галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп^; малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч^; крытык, літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук Міхаіл Мушынскі^; заслужаны артыст Беларусі Валянцін Салаўёў. Пачатак а 16.00.

У гарадзенскай Вялікай харальнай сінагозе адбудзецца сустрэча зь беларускім бардам Алесем Камоцкім. Мерапрыемства адбудзецца ў межах грамадзкай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1595 — Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.

1848 — Пачатак рэвалюцыі ў Нямеччыне.

1856 — Падпісаньне дамовы аб заканчэньні крымскай вайны, у якой Расея пацярпела паразу.

1921 — паміж РСФСР і Польшчай падпісана Рыская дамова, якая тэрытарыяльна падзяліла Беларусь: беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР.

1992 — Вярхоўны Савет Беларусі загадаў ураду пачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сіл.

Цытата:

«Музыкай напоўніўшы пакой,
Мы ўтанулі ў музыцы з табой.
I памерлі мы, і ажылі,
I плылі над намі караблі
Белыя, нібыта першы сьнег,
Чорныя, нібыта д’яблаў сьмех.
I лілася музыка праз нас,
Сумная, як прамінулы час,
Сьветлая, як зоры за акном,
Дрогкая, як келіхі з віном,
Што, як сьвечкі, сьветлілі пакой,
У якім у музыцы з табой
Мы плылі, ня помнячы зімы,
Зноў ад слова „Я“ да слова „МЫ“...»

Віктар Шніп​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG