Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакрэтны візыт прэзыдэнта Кыргызстану Атамбаева ў Малдову крытыкуюць у Бішкеку


Алмазбек Атамбаеў
Алмазбек Атамбаеў

У Кішынёве Атамбаеў сустракаўся з намесьнікам лідэра Дэмакратычнай партыі Малдовы Уладам Плахатнюком.

Візыт Алмазбека Атамбаева ў Малдову выклікаў крытыку і пытаньні сярод парлямэнтароў.

Апазыцыйны дэпутат кіргіскага парлямэнту Раўшан Жыінбекаў запатрабаваў ад канцылярыі прэзыдэнта тлумачэньняў у сувязі з кароткатэрміновым візытам кіраўніка дзяржавы ў Малдову 15 сакавіка.

На наступны дзень, у панядзелак 16 сакавіка, Атамбаеў сустракаўся ў Пецярбургу з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Дэпутат Жыімбекаў запатрабаваў тлумачэньня прычынаў, чаму прэзыдэнт Кыргызстану не абвясьціў загадзя пра свой візыт у Малдову і не назваў пытаньняў, якія абмяркоўваліся ў Кішынёве. Апазыцыянэра таксама цікавіць, за чый кошт прэзыдэнт зьдзяйсьняў пералёт на прыватным самалёце.

Прадстаўнік прэзыдэнта Кыргызстану афіцыйна пацьвердзіў, што кіраўнік дзяржавы пабываў зь візытам у Кішынёве. Паводле Сапара Ісакава, «яшчэ не прыйшоў час камэнтаваць візыт». Ісакаў заявіў, што гэтая паездка, як і ўся дзейнасьць прэзыдэнта, адбываецца «выключна ў інтарэсах» краіны. ​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG