Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнтку Свабоды вызвалілі пасьля праверкі ў «базе»


Галіна Абакунчык
Галіна Абакунчык

Карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык вызвалілі пасьля гадзіны затрыманьня на тэрыторыі рынку «Экспабел».

Журналістку затрымалі на рынку ў момант наведваньня «Экспабелу» Аляксандрам Лукашэнкам. Ахова заявіла, што яна ня мае акрэдытацыі на сустрэчу Лукашэнкі з прадпрымальнікамі. Аднак затрыманьне адбылося да пачатку заплянаванай сустрэчы, а ня ў месцы яе правядзеньня, у той момант, калі кіраўнік краіны праходзіў праз тэрыторыю рынку і размаўляў з гандлярамі, а карэспандэнтка спрабавала запісваць ягоныя выказваньні ў нататнік.

Служба аховы вывела журналістку за тэрыторыю рынку і перадала асобам у цывільным, якія, у сваю чаргу, адвялі яе ў мікрааўтобус, дзе іншыя супрацоўнікі спэцслужбаў праверылі дакумэнты і цягам гадзіны высьвятлялі яе асобу праз «базу дадзеных». Пры гэтым яны не тлумачылі прычыну праверкі і нават адмаўлялі сам факт затрыманьня, тлумачачы працэдуру «размоваю» і сваімі «службовымі абавязкамі».

Пры гэтым супрацоўнікі спэцслужбаў паводзілі сябе ветліва і карэктна. Пасьля праверкі «па базе» адзін з супрацоўнікаў паведаміў карэспандэнтцы, што яна можа быць вольнай, але дадаў, што мае заданьне суправаджаць яе на тэрыторыі рынку. Гэтак давёў да бліжэйшага маршрутнага таксі і дачакаўся, каб аўтамабіль з журналісткаю пакінуў комплекс «Экспабел».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG