Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Капітана КДБ у магілёўскім судзе дапытваць не захацелі


Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

Сёньня працягнецца суд па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтру.

17 сакавіка ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд пазову галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама аб ліквідацыі арганізацыі.

Фармальная прычына — адсутнасьць юрыдычнага адрасу.

Паводле загадчыка галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Аляксандра Маймусава, грамадзкае аб’яднаньне парушыла заканадаўства — не падало ва ўпраўленьне юстыцыі дакумэнты, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі зьмены юрыдычнага адрасу. Зь 5 сьнежня 2014 году грамадзкае аб’яднаньне не разьмяшчалася па адрасе, які пазначаны ў ягоным Статуце, бо дамова арэнды была скасаваная арэндадаўцам «у аднабаковым парадку».

Кіраўнік праваабарончага цэнтру Ўладзімер Краўчанка на папярэднім судовым паседжаньні, якое адбылося 10 сакавіка, заявіў хадайніцтва, каб прыцягнуць у якасьці сьведак арэндадаўцу Дзьмітрыя Панамарэнку і капітана КДБ Юрыя Гаўрылава, які, паводле словаў Краўчанкі, цісьне на Панамарэнку. Судзьдзя Аляксандар Раманаў хадайніцтва не задаволіў і перанёс судовыя слуханьні на 17 сакавіка. Пачатак працэсу ў 14.30.

Магілёўскі праваабарончы цэнтар — адзіная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі. МПЦ дзейнічае з 1998 году.

XS
SM
MD
LG