Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне вызначаць статус акупаваных раёнаў Данбасу


Вярхоўная Рада Ўкраіны разгледзіць сёньня законапраект аб адмысловым парадку самакіраваньня ў асобных раёнах Данбасу.

Напярэдадні дакумэнт быў унесены ва ўкраінскі парлямэнт прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам. Паводле яго слоў, закон аб асаблівасьцях мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей аднаўляе ўкраінскі сувэрэнітэт на гэтых тэрыторыях. Асаблівы парадак будзе ажыцьцяўляцца толькі пасьля правядзеньня дэмакратычных выбараў у мясцовыя органы ўлады.

Згодна зь Менскімі дамоўленасьцямі, Вярхоўная Рада яшчэ да 14 сакавіка 2015 году павінна была вызначыць раёны Данбасу з асаблівым палітычным і эканамічным статусам.

На мінулым тыдні лідэры сэпаратыстаў прыстрашылі зрывам замірэньня ў Данбасе, калі Вярхоўная Рада Ўкраіны будзе марудзіць з выкананьнем палітычных умоваў менскіх пагадненьняў. 12 сакавіка Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ўзгадніла межы раёнаў Данбасу, якім будзе нададзены асаблівы статус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG