Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 сакавіка: Дзень сьвятога Патрыка і сустрэча Лукашэнкі з прадпрымальнікамі


Косаўскі палац , аўтар: Міхаіл Кулеш

Косаўскі палац , аўтар: Міхаіл Кулеш

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Дзень сьвятога Патрыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прадпрымальнікамі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Экспабел.

Магілёў. У 14:30 ў абласным судзе пачынаецца працэс па ліквідацыі апошняй рэгіянальнай праваабарончай арганізацыі - Магілёўскага праваабарончага цэнтру. ​

Менск. У гандлёвым цэнтры «Скала» (вул. Пятра Глебкі 5) адкрыецца выстава «Баль робатаў», дзе будуць прадстаўленыя найноўшыя дасягненьні робататэхнікі з усяго сьвету.

Гомель, адкрыцьцё складоў вайсковай часткі 63604, аснашчаных ў рамках сумеснага праекта АБСЭ, Эўразьвязу, ААН і Міністэрства абароны Беларусі. У цырымоніі адкрыцьця і ў прэсавай канфэрэнцыі возьмуць удзел сталы каардынатар праграмаў ААН у Беларусі Санака Самарасінха, пасол, кіраўнік дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора, прадстаўнікі АБСЭ і міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Берасьце, на пляцоўцы «прастора КХ» (вул. Халтурына, 2/1) беларускі ПЭН-цэнтар праводзіць першую з сэрыі Сустрэчаў з Гедройцам. Удзельнічаюць Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус.

У Ерэване пройдзе пленарнае пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі Эўранэст (краін-удзельніц праграмы «Усходняе партнэрства»). Хаця Беларусь і ўдзельнічае ў праграме «Ўсходняе партнэрства», Палата прадстаўнікоў не прадстаўленая ў Эўранэсьце з прычыны недэмакратычнасьці працэдуры абраньня беларускага парлямэнту.

У гісторыі:

1597 — Віцебск атрымаў гарадзкі герб: у блакітным полі выява Хрыста, пад якой чырвоны меч.

1861 — расейскі цар Аляксандар ІІ адмяніў прыгоннае права.

1861 — Абвешчанае Італьянскае каралеўства.

1917 — У Кіеве ўтвораная Цэнтральная Рада пад старшыняваньнем гісторыка Міхаіла Грушэўскага.

1948 — Бэльгія, Вялікабрытанія, Люксэмбург, Нідэрлянды i Францыя падпісалі Брусэльскі пакт, ствараючы абарончы Заходнеэўрапейскі саюз, які паклаў пачатак НАТО.

1983 — у Купалаўскім парку ў Менску ўпершыню было наладжана Гуканьне вясны. З гэтага часу сьвяткаваньне стала штогадовым і масавым, што давала магчымасьць сумеснага збору патрыятычна настроеных людзей.

1991 — у СССР прайшоў рэфэрэндум па праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу выказалася 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).

1992 — У Паўднёваафрыканскай рэспубліцы прайшоў рэфэрэндум, у якім 69% выбарнікаў выказаліся за адмену палітыкі апартгэйду.

Апартгэйд закончыўся. Шматтысячная чарга чарнаскурых да выбарчых участкаў. Усе галасуюць упершыню.

Апартгэйд закончыўся. Шматтысячная чарга чарнаскурых да выбарчых участкаў. Усе галасуюць упершыню.

2014 — Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ «Аб прызнаньні Рэспублікі Крым».

У гэты дзень нарадзіліся:

1746 — Ян Голанд, кампазытар. На запрашэньне князёў Радзівілаў Голанд прыбыў зь Нямеччыны ў Нясьвіж і стаў вядомым беларускім капэльмайстрам і кампазытарам.

1789 — Вінцэнт Бучынскі, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса, які называўся «Полацкі штомесячнік» і пачаў выходзіць у 1818 годзе.

1891 — Мацьвей Манізер, заслужаны савецкі скульптар. Ягоны помнік Леніну, усталяваны ў Менску перад Домам ураду ў 1933 годзе, стаіць дагэтуль. Надпісы на гэтым помніку зробленыя па-беларуску клясычным правапісам, а не наркамаўкай.

1922 — Лявон Луцкевіч, грамадзка-палітычны і культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў, сын Антона Луцкевіча.

У гэты дзень памерлі:

180 — Марк Аўрэлій, рымскі імпэратар

1807 — Казімір Нарбут, мысьляр-асьветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філязофіі эпохі Асьветніцтва ў Беларусі і Літве

1951 — Альберт Паўловіч, беларускі паэт і перакладнік. Пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве» ў 1907 годзе. У яго доме ў Менску ў пачатку ХХ стагодзьдзя быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся тагачасныя беларускія пісьменьнікі.

2005 — Джордж Фрост Кенан, амэрыканскі дыплямат і гісторык, аўтар канцэпцыі стрымліваньня савецкай экспансіі.

Цытата:

Сапраўдны спосаб помсьціць ворагу — ня быць падобным на яго.

Марк Аўрэлій

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG