Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-польскай мяжы затрыманы француз, які правозіў у валізцы расейку


Памежнікі Польшчы спынілі спробу грамадзяніна Францыі правезьці празь мяжу з Беларусьсю грамадзянку Расеі, схаваную ў валізцы.

Інцыдэнт адбыўся на памежнай станцыі «Берасьце-Тэрэспаль».

Пра гэта паведаміў у панядзелак Польскі культурна-дзелавы цэнтар у Калінінградзе.

Падчас памежнага кантролю міжнароднага цягніка Масква — Ніца, супрацоўнікі польскай паліцыі знайшлі ў валізцы грамадзяніна Францыі жанчыну, якая аказалася жонкай уласьніка багажу.

Муж і жонка хацелі незаконным шляхам патрапіць на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу. Вызваленая з валізкі расейка адчувала сябе добра і ня мела патрэбу ў мэдычнай дапамозе.

XS
SM
MD
LG