Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ прагназуе сёлета у эканоміцы Беларусі спад у 2%


Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман.

«У 2016 годзе мы прагназуем аднаўленьне эканомікі, але пры адсутнасьці глыбокіх структурных зьменаў тэмпы росту будуць нізкія» — працягнуў ён.

Кіраўнік місіі МВФ зьвярнуў увагу на тое, што калі беларускія ўлады будуць праводзіць жорсткую макраэканамічную палітыку, пяройдуць да гнуткага курсаўтварэньня і пачнуць ажыцьцяўляць глыбокія структурныя рэформы, то ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве тэмпы росту эканомікі будуць вышэйшыя, чым пры палітыцы, якая праводзіцца цяпер.

«Пры выкананьні гэтых умоваў ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве эканоміка Беларусі магла б расьці на 4-5% штогод» — адзначыў Дэвід Хофман.

XS
SM
MD
LG