Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміў яе адвакат Марк Фейгін.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца пад арыштам у маскоўскай турме, аднавіла галадоўку.

Пра гэта Свабодзе паведаміў адвакат Марк Фейгін. Раней лекары перасьцерагалі Саўчанку, каб не аднаўляла галадоўкі.

Таксама Саўчанка напісала пра аднаўленьне галадоўкі ў лісьце, які апублікавала на сваёй старонцы журналістка Натальля Маўлевіч.

«З 16.03.2015 я зноў галадаю, пасьля 10 дзён перапынку. І, на гэты раз, да пераможнага канца!!!», — падкрэсьліла ў лісьце Надзея Саўчанка.

Надзея Саўчанка зь мінулага лета знаходзіцца пад вартай у Расеі, яе абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам. Украінская ваеннаслужачая адмаўляе віну і сьцьвярджае, што яе захапілі і пераправілі ў Расею сэпаратысты.

У сьнежні мінулага году Саўчанка абвясьціла галадоўку ў знак пратэсту супраць абвінавачаньня. 6 сакавіка яна папрасіла лекараў распрацаваць для яе спэцыяльную дыету для выхаду з галадоўкі.

Саўчанка — дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).

XS
SM
MD
LG