Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ раіць не павышаць беларусам заробак нават у рублях


МВФ, Дэвід Гофман

МВФ, Дэвід Гофман

Кіраўнік місіі МВФ Дэвід Гофман на брыфінгу ў Менску заклікаў беларускія ўлады да «жорсткай макраэканамічнай палітыкі».

Паводле слоў кіраўніка місіі МВФ Дэвіда Гофмана, нядаўні крызіс прадэманстраваў немагчымасьць забясьпечыць устойлівы рост у рамках мадэлі «цэнтралізаванага плянаваньня зь яе празьмерным рэгуляваньнем», якая існуе ў Беларусі.

Гофман назваў першыя крокі новага кіраўніцтва ўраду і Нацбанку Беларусі «абнадзейлівымі», але «крытычна важна будзе давесьці да канца гэтыя першапачатковыя крокі і далей рашуча зрабіць больш жорсткай макраэканамічную палітыку».

У 2015 годзе варта захоўваць заработную плату нязьменнай у намінальным выражэньні, каб кампэнсаваць яе празьмерны рост у мінулыя пэрыяды і захаваць павышэньне канкурэнтаздольнасьці, забясьпечанае за кошт нядаўняй карэкціроўкі курсу.

«У 2015 годзе варта захоўваць заработную плату нязьменнай у намінальным выражэньні, каб кампэнсаваць яе празьмерны рост у мінулыя пэрыяды і захаваць павышэньне канкурэнтаздольнасьці, забясьпечанае за кошт нядаўняй карэкціроўкі курсу. Уладам таксама варта выкарыстоўваць апошнюю тэндэнцыю да скарачэньня дырэктыўнага крэдытаваньня і хутка ажыцьцявіць далейшае скарачэньне такога крэдытаваньня ў мэтах яго поўнай паэтапнай ліквідацыі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве», — заявіў кіраўнік місіі МВФ.

Паводле слоў Гофмана, глыбокія структурныя рэформы па-ранейшаму «крытычна важныя для забесьпячэньня будучыні ўстойлівага росту і выхаду з цыклю крызісаў, якія паўтараюцца». Прычым такая праграма павінна быць адназначна накіраваная на ўзмацненьне рынкавай арыентацыі эканомікі Беларусі.

Галоўныя з патрабаваньняў: цалкам свабодны курс нацыянальнай валюты, рашучая лібэралізацыя цэнаў, плян хуткага павышэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі і транспарт да поўнай ліквідацыі субсыдыяваньня, прыватызацыя ў карпаратыўным і банкаўскім сэктарах, умацаваньне сыстэмы сацыяльнай абароны.

Гофман падкрэсьлівае, што для новай праграмы з МВФ беларускі ўрад павінен прадэманстраваць намер «рэалізаваць комплексны пакет глыбокіх структурных рэформаў і пасьлядоўнай макраэканамічнай палітыкі, які мог бы быць падтрыманы Выканаўчай радай МВФ».

Такі пакет мер павінен уключаць у поўнай меры гібкі абменны курс, належна жорсткую макраэканамічную палітыку і сьмелыя структурныя рэформы з канцэнтрацыяй асноўных намаганьняў на пачатковым этапе.

«Такі пакет мер павінен уключаць у поўнай меры гібкі абменны курс, належна жорсткую макраэканамічную палітыку і сьмелыя структурныя рэформы з канцэнтрацыяй асноўных намаганьняў на пачатковым этапе. Калі ўлады змогуць прадэманстраваць сваю гатоўнасьць да такіх рашучых зьменаў у сваёй эканамічнай палітыцы, МВФ гатовы пачаць працаваць над новай праграмай», — заявіў Гофман.

XS
SM
MD
LG