Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі затрымалі агляд-хроніку «Вясны»


На памежным пераходзе «Каменны Лог» беларускія мытнікі затрымалі агляд-хроніку «Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і пераклад яе на ангельскую мову «Situation of Human Right in Belarus in 2014». 47 асобнікаў кнігі 13 сакавіка ў сваім аўтамабілі празь мяжу перавозіў смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў.

Мытнікі склалі акт агляду аўтамабіля і акт адбору проб і ўзораў тавараў для асабістага карыстаньня, якія перамяшчаліся зь Літвы ў Беларусь.

Праваабаронцы не выключаюць, што затрыманыя кнігі накіруюць на экспэртызу, якая павінна ўстанавіць, ці можна ўвозіць іх у Беларусь.

Агляд-хроніка выдаецца штогод, яе рыхтуе праваабарончы цэнтар «Вясна».

На пачатку ліпеня 2013 году 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай» былі вынятыя ў праваабаронцы Тацяны Равякі беларускімі мытнікамі на памежным пераходзе «Каменны Лог» і накіраваныя на экспэртызу адносна ўтрыманьня экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пасьля дзьвюх экспэртызаў мытнікі запатрабавалі ад Равякі рээкспартаваць 40 асобнікаў на тэрыторыю Літвы, дзе гэтая кніга выдадзеная. Судзьдзя Тацяна Емельяновіч забараніла ўвоз кнігі ў Беларусь.

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў сайту spring96.org

дзеяньні ашмянскіх мытнікаў так:

Беларусь па волі ўладаў застаецца краінай, зачыненай для незалежнага слова, закупоранай ад непадкантрольнай думкі праваабаронцаў.

«Беларусь па волі ўладаў застаецца краінай, зачыненай для незалежнага слова, закупоранай ад непадкантрольнай думкі праваабаронцаў. Затрымліваюцца кнігі, у якіх напісаная непрыемная для тых, хто кіруе краінай, праўда. Ва ўладаў не хапае сьмеласьці паглядзець праўдзе ў вочы. Калі я сядзеў у калёніі, мне таксама ня ўсе кнігі дазвалялі перадаваць з волі. Зачыненая і несвабодная краіна падобная да турмы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG