Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Небясьпека ў першую чаргу крыецца для славянскіх краінаў»,— кажуць гарадзенцы, адказваючы на пытаньне Свабоды.

Ці спыніцца Пуцін на Крыме і Данбасе — альбо паспрабуе захапіць і іншыя тэрыторыі, якія раней уваходзілі ў склад СССР? Ці існуе ў гэтай сувязі пагроза для Беларусі? На гэтыя пытаньнямі адкавзалі жыхары Горадні.

Спадар: «Думаю, што Беларусі гэта не пагражае, але ва Ўкраіне хутка ня скончыцца. А што да іншых рэгіёнаў былога Саюзу, то мне здаецца, што гэта немагчыма. Там няма такой напружанай эканамічнай сытуацыі, як была ва Ўкраіне. А ўсе карані менавіта з эканомікі растуць».

Спадар: «Я не палітычны аналітык, але як чалавек думаю, што Пуцін стварае праблемы ня толькі для Ўкраіны, для сваёй краіны — Расеі, а яшчэ і для суседніх краінаў. І думаю, што падобныя праблемы ён там можа стварыць».

Спадар: «Хутчэй за ўсё, гэта пагражае і Беларусі, праўда, у іншай форме. На маю думку, гэта будзе адбывацца праз выкананьне гэтых дамоў аб саюзнай дзяржаве і Мытным саюзе. Такім чынам Беларусь можа стаць наступнай ахвярай Расеі. Што датычыць былых саюзных рэспублік, то краіны Балтыі добра забясьпечаныя НАТО, а ў азіяцкія краіны Пуцін не палезе. Небясьпека ў першую чаргу крыецца для славянскіх краінаў».

Спадар: «Наагул, я думаю, што Пуцін наўрад ці спыніцца на Ўкраіне. Хутчэй за ўсё, яму ўлады ўжо замала, ён хоча пакінуць свой сьлед у гісторыі. Таму ён будзе ісьці да канца, пакуль яго не прыціснуць. Думаю, што падобная сытуацыя пагражае ўсім суседзям, і нам таксама. Пакуль узаемаадносіны нармальныя, то яшчэ так, але калі яны папсуюцца, то нам гэта пагражае».

Спадар: «Могуць усіх у гэта ўцягнуць, але нам пакуль гэта не пагражае. Трэба падымаць сваю эканоміку, бо чым багацейшы народ, тым спакайней жывецца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG