Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск сказаў, што атрымаў запрашэньне на ўрачыстасьці 9 траўня ў Маскве, зьвязаныя з заканчэньнем Другой сусьветнай вайны, але туды не паедзе.

У інтэрвію шасьці эўрапейскім газетам Туск адзначыў:

«Запрашэньне я атрымаў. Не паеду. Прысутнасьць на вайсковым парадзе побач зь цяперашнімі агрэсарамі і чалавекам, які ўжывае зброю супраць цывільнага насельніцтва ва ўсходняй Украіне, была б для мяне — мякка кажучы — занадта двухсэнсоўная».

У інтэрвію для выданьняў Gazeta Wyborcza, Le Figaro, The Guardian, El Pais, La Stampa i Süddeutsche Zeitung Туск падкрэсьліў, што перамовы ў Менску ў «нармандзкім фармаце» і дамова аб спыненьні агню ва усходняй Украіне былі выхадам па-за «д’ябальскую альтэрнатыву»: або вайна, або капітуляцыя. «[Нармандзкі фармат], безумоўна, далёкі ад задавальняючага, калі гаварыць пра сутнасьць ды таксама пра вынікі пагадненьняў у Менску. Гэта толькі пачатак. Але гэта працэс, які абмяжоўвае агрэсіўныя паводзіны Масквы», — дадаў старшыня Эўрапейскай рады.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG