Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка 17 сакавіка зьезьдзіць на «Экспабел», каб сустрэцца з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Лідэр арганізацыі прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка паведаміў, што ініцыятыва сустрэчы зыходзіла ад ІП.

Ён нагадаў, што гэтая просьба зьмяшчалася ў рэзалюцыі Форуму прадпрымальнікаў, якія прайшоў у Менску 16 лютага.

«Але ж афіцыйных дадзеных, хто будзе на сустрэчы з прадпрымальнікамі, мы ня маем, мы ня ведаем і каго яны запрашаюць ад прадпрымальнікаў — прызначаюць яны самі. Але вялікага значэньня гэта ня мае», — кажа лідэр прадпрымальнікаў.

Між тым ён удакладніў, што прадстаўнікоў «Пэрспэктывы» на сустрэчы дакладна ня будзе — яны не былі запрошаны.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы з прадпрымальнікамі павінна адбыцца 17 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Экспабел». Іпэшнікаў просяць прыйсьці на свае працоўныя месцы а 7 гадзіне раніцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG