Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах мэра Вільні перамог Рэмігіюс Шымашус, датычны да асуджэньня Бяляцкага ў 2011


Як паведамляе DELFI, паводле папярэдніх дадзеных з 94 участкаў, Рэмігіюс Шымашус лідуе ў Вільні — на яго карысьць 60,89% галасоў, за Артураса Зуокаса прагаласавалі 37,93% выбарнікаў.

Лібэрал Рэмігіюс Шымашус ўжо заявіў аб сваёй перамозе на выбарах мэра сталіцы.

«Так, адчуваю», — адказаў ён у нядзелю ўвечары на пытаньне BNS, ці адчувае ён сябе пераможцам.

Шымашус ў нядзелю ўвечары ўжо загаварыў аб фармаваньні кааліцыі і будучыні дырэктару адміністрацыі.

Рэмігіюс Шымашус, былы міністар юстыцыі, мае прамое дачыненьне да справы Бяляцкага. Яго ведамства ў 2011 годзе выдала ўладам Беларусі інфармацыю пра Алеся Бяляцкага, якая прывяла да яго арышту. Шымашус прызнае, што яму дагэтуль баліць за гэта сэрца. І ён разважаў аб тым, каб падаць у адстаўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG