Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве моцны пажар. Гарыць званіца Новадзявочага манастыра ВІДЭА


У Маскве гарыць званіца Новадзявочага манастыра. Загарэліся будаўнічыя канструкцыі на 70-мэтровай званіцы, на якой вяліся рамонтна-рэстаўрацыйныя працы. Сыгнал аб пажары паступіў у 22 гадзіны 40 хвілін па Маскоўскім часе.

Маскоўскія ўлады паведамілі, што першыя пажарныя разьлікі прыбылі да месца надзвычайнага здарэньня «праз чатыры хвіліны».

Полымя падымаецца высока і бачнае за шмат кілямэтраў.

Манастыр быў заснаваны вялікім князем Васілём III у 1524 годзе ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя», галоўнай сьвятыні Смаленску — «у падзяку» за авалоданьне Смаленскам у 1514 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG