Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Кэры: ЗША давядзецца ўступіць у перамовы з Башарам Асадам


Дзяржсакратар ЗША сьцьвярджае, што Вашынгтон прыкладае вялікія намаганьні для аднаўленьня кантактаў і пошуку палітычнага выхаду з узброенага канфлікту.

Джон Кэры лічыць, што для спыненьня грамадзянскай вайны ў Сырыі Вашынгтону давядзецца ўступіць у перамовы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам. У інтэрвію, апублікаваным 15 сакавіка, Кэры ня стаў паўтараць стандартнае сьцьвярджэнне адміністрацыі ЗША, што Асад «страціў легітымнасьць» і «павінен сысьці».

«У рэшце рэшт, мы павінны будзем уступіць у перамовы», — адзначыў Кэры ў інтэрвію тэлеканалу CBS. Паводле яго слоў, ЗША заўсёды імкнуліся да перамоваў, як і прадугледжвалася мірнымі перамовамі, пачатымі ў Жэнэве ў 2012 годзе. Аднак, пасьля двух раўндаў перамовы праваліліся і больш не аднаўляліся. Паводле слоў дзяржсакратара ЗША, сырыйскі прэзыдэнт адмаўляецца ад перамоваў.

Грамадзянская вайна ў Сырыі цягнецца ўжо пяты год. Яе ахвярамі сталі больш за 200 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG