Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дождж»: Уладзімер Пуцін не зьяўляецца на публіцы з-за хваробы


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў адмовіўся камэнтаваць інфармацыю пра месцазнаходжаньне Ўладзімера Пуціна. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Дождж».

Па інфармацыі тэлеканалу, Пуцін хварэе на грып і зараз знаходзіцца ў сваёй рэзыдэнцыі на возеры Валдай ў Ноўгарадзкай вобласьці. Аднак на пытаньне пра хваробу Пяскоў адказаў: «Не камэнтуем, тэма закрыта».

Раней Пяскоў сьцьвярджаў, што з расейскім прэзыдэнтам «усё ў парадку», аднак таксама не камэнтаваў прычыны адсутнасьці яго на публіцы.

На панядзелак, 16 сакавіка, заплянаваная сустрэча Пуціна з прэзыдэнтам Кыргызстану Алмазбэкам Атабаевым у Санкт-Пецярбургу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG